Государственное учреждение образования "Лошницкий дошкольный центр развития ребенка Борисовского района"
телефон: 72 56 54
email: ldcrr@rooborisov.by
222122, Борисовский район, аг. Лошница, ул. Рабочая, 14-Б

Дзень роднай мовы

21.02.2026
Дзень роднай мовы

        У нашым дзіцячым садзе прайшоў надзвычай светлы і натхняльны « Дзень роднай мовы». Гэты дзень стаў сапраўдным святам беларускага слова, напоўненым павагай да вытокаў і любоўю да спадчыны продкаў. На працягу ўсяго дня нашы выхаванцы разам з педагогамі атрымлівалі асалоду ад мілагучнасці роднай гаворкі. У групах гучалі народныя казкі і вершы беларускіх паэтаў, якія вучылі дзяцей адчуваць рытм і прыгажосць матчынай мовы. Разам з выхавацелямі хлопчыкі і дзяўчынкі сталі сапраўднымі кнігавыдаўцамі: яны стваралі кніжкі-малышкі «Ветлівыя словы». Цяпер кожнае «дзякуй», «калі ласка» і «дабранак» гучыць асабліва шчыра, напаўняючы сэрцы дабрынёй.

У сярэдней групе «Пчолка» бацькі сталі ўдзельнікамі акцыі «Маё любімае слова на роднай мове».

  «Дзень роднай мовы» паказаў: наша мова — гэта скарб, які трэба берагчы. Мы ганарымся тым, што нашы выхаванцы з маленства вучацца шанаваць сваё, роднае, беларускае!

   

Версия сайта для слабовидящих