Государственное учреждение образования "Лошницкий дошкольный центр развития ребенка Борисовского района"
телефон: 72 56 54
email: ldcrr@rooborisov.by
222122 Минская область Борисовский район аг. Лошница ул. Рабочая д.14Б

Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага мы, як сапраўдныя беларусы, святкуем Дзень роднай мовы. З нагоды святкавання ў нашым садку праводзяцца тэматычныя заняткі, музычныя мерапрыемствы, тэатралізацыя беларускіх народных казак, і іншых мерапрыемстваў. Мы шануем і ганарымся сваёй мовай. Размаўляйце па-беларуску, далучайцеся!


   Дзень роднай мовы ў дашкольнай установе пачаўся  незвычайна. Бацькі і супрацоўнікі ўстановы прынялі ўдзел у тэст-гульне “Цікавыя беларускія словы”,  а словы былі сапраўды цікавыя, за правільны адказ удзельнікі гульні атрымлівалі беларускую цукерку.

  Выхаванцы старэйшых груп “Пчолка” і “Заінька”  наведалі міні-музей “Беларуская хатка”. А для сваіх бацькоў і супрацоўнікаў установы выхаванцы старэйшых груп “Пчолка” зрабілі віншавальную паштоўку з Днем роднай мовы.

   Удзел у часе тэатру “Ў тэатр гуляем – мову развіваем!” прынялі выхаванцы другой малодшай групы “Сонейка” і інсцэніўкі верша Алеся Бадакаі “Зайчаняткі”, а  ў  сярэдняй групе "Каласок" адбылася драматызацыя беларуская народнай казкі "Зайкава хатка".

   Літаратурную  хвілінку правялі выхаванцы групы “Віні-Пух”, на якой чыталі творы беларускай мастацкой літаратуры Чытанне верша С.Шушкевіча “Нашы сябры” і чытанне апавяданне В.Віткі “Натальчына сямейка”.

  У дыдактычнай гульне “Перакладчыкі” выхаванцы групы санаторнай групы “Матрошка” вывучалі родную мову, і таксама разглядалі тэматычны альбом “Смак роднай мовы”.

   Разам с кіраўніком фізічнага выхавання Гарадзецкай В.В.,  выхаванцы старэйшых груп “Пчолка” здейснілі падарожжа па беларускіх народных гульнях.

Дзень выдаўся цікавым!

 

 

Версия сайта для слабовидящих