Государственное учреждение образования "Лошницкий дошкольный центр развития ребенка Борисовского района"
телефон: +375177-72-56-54
email: ldcrr@rooborisov.by
222122 Минская область Борисовский район аг. Лошница ул. Рабочая д.14Б

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

28.09.2022
Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

З 19 па 23 верасня ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!". Выхаванцы з захапленнем прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, якія мелі на мэце папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання роднай мовы ў дзіцячым калектыве, развіццё пазнавальнай актыўнасці і любові да роднай мовы.


 У рамках запланаваных мерапрыемстваў выхаванцам ствараліся ўмовы для выкарыстання беларускай мовы ў кожнай узроставай групы. Такім чынам, родная мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня, не толькі на занятках, а і ў нерэгламентаванай дзейнасці. 

     Педагогам і бацькам было прапанавана стварыць інтэрактыўнае воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску". На працягу тыдня арганізавана выстава дзіцячай літаратуры на беларускай мове "Сэрцам роднага слова краніся", знаёміліся з беларускімі пісьменнікамі, таксама ў фае дашкольнай установы арганізавана месца для буккросінгу, дзе размешчана дзіцячая літаратура і інфармацыя аб правядзенні акцыі “Чытаем–па беларуску”. 

     З выхаванцамі сярэдніх і старэйшый груп праводзіліся экскурсіі ў міні-музей "Беларуская хатка", дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі акунуцца ў мінулае. Выхавальнікі з дапамогай гульні "Перакладчыкі " пазнаёмілі выхаванцаў з прыладамі працы, з беларускім посудам, з нацыянальным адзеннем. Разглядалі тэматычны альбом нацыянальная кухня Рэспублікі Беларусь, тым самым выхаванцы далучыліся гастранамічнага фэсту "Беларуская кухня". 

    Выхаванцы старэйшай групы "Сонейка" на працягу ўсяго тыдня складалі кнігу “Галасы роднай зямлі”. Кніга прысвечана творчасці беларускіх пісьменнікаў. У кнізе выхаванцы разам з выхавальнікам і бацькамі падабралі вершы беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Па змесце вершаў выхаванцы намалявалі малюнкі.

Тыдзень, прысвечаны роднай мове, прайшоў цікава, займальна і пазнавальна.

     

 

Версия сайта для слабовидящих